Уладзімір Віктаравіч Калач
Уладзімір Віктаравіч Калач (15 снежня 1969, Брэсцкая вобласць — 13 мая 2024, Мінск) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2018—2021). БіяграфіяНарадзіўся 15 снежня 1969 года ў Брэсцкай вобласці[1]. З 22 студзеня 2010 года па 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 12 сакавіка 2010 года прызначаны членам Мінскага аблвыканкама і членам Мінскага гарвыканкама[2]. З’яўляўся старшынём Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай федэрацыі біятлона. У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[4]. 30 чэрвеня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[5]. 2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Уладзімір Калач трапіў у санкцыйны спіс ЕС[6][7]. Таксама ў свае санкцыйныя спісы яго ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швейцарыя[11][12]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[13]. 29 ліпеня 2021 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласці[14]. Памёр 13 мая 2024 года[15]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia