Уладзімір Георгіевіч Каменскі
Уладзі́мір Георгіевіч Каме́нскі (12 ліпеня 1909, с. Нікольскае, Маскоўская губерня — 10 ліпеня 1989) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1965), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1970). БіяграфіяСкончыў Мінскі політэхнічны інстытут (1935), інжынер-будаўнік. Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і выхадцаў з Беларусі[1]. Бацька працаваў на чыгунцы. З 1935 года начальнік аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. З 1939 года на партыйнай працы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенінжынер 3-га рангу. З 1944 года намеснік наркама жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1946 года начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР. З 1953 года міністр гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1958—1959 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР[1]. З 1970 года ўзначальваў лабараторыю электратэрмічных працэссаў Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[1]. Член ЦК КПБ у 1956—1971 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1971 гадах[2]. Сям’яЖонка Ніна Васілеўна Каменская — беларускі гісторык, член-карэспандэнт АН БССР. УзнагародыУзнагароджаны трыма ордэнамі і шматлікімі медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia