Уладзімір Касма
Уладзімі́р Касма́ (фр.: Vladimir Cosma; нар. 13 красавіка 1940[1][2], Бухарэст[3]) — румынска-французскі кампазітар і дырыжор. Вядомы перш за ўсё як кампазітар кіно, які напісаў музыку для многіх вядомых французскіх фільмаў, усяго больш за 200 саўндтрэкаў. Двойчы быў удастоены прэміі «Сезар» за найлепшую музыку да фільма (фільмы «Дзіва» (1982) Жан-Жака Бэнэкса і «Баль» (1984) Этарэ Сколы). Фільмы з музыкай Уладзіміра Касмы таксама станавіліся лаўрэатамі Канскага кінафестывалю. БіяграфіяНарадзіўся 13 красавіка 1940 года ў Бухарэсце, Румынія ў сям’і музыкантаў: бацька, Тэадор Касма — піяніст і дырыжор; маці — кампазітар; дзядзька, Эдгар Касма — кампазітар і дырыжор; бабуля — піяністка, выпускніца бухарэсцкай кансерваторыі. У Парыж пераехаў у 1963 годзе, вучыўся ў школе музыкі Надзі Буланжэ. Прабіўся ў кінаіндустрыю, аранжыруючы мелодыі для Мішэля Леграна. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia