Хербі Хэнкак (поўнае імя англ.: Herbert Jeffrey Hancock — Херберт Джэфры Хэнкак, нар. 12 мая1940, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — амерыканскі джазавы піяніст і кампазітар, уладальнік 14 прэмій Грэмі і адзін з найбольш уплывовых джазавых музыкантаў XX стагоддзя.
Творчасць
Музыка Хэнкака спалучае ў сабе элементы рока і соўла нароўні з вольнымі элементамі джаза. Джазавыя імправізацыі музыканта ўключаюць у сябе унікальную сумесь джазу, блюзу і сучаснай класічнай музыкі. Некаторы час працаваў у гурце Майлса Дэйвіса, Хэнкак змог перавызначыць ролю джазавай рытм-групы і стаў адным з першых архітэктараў жанру пост-бібоп. Пазней ён выступіў адным з першых джазмэнаў, які сумясціў сінтэзатары і фанк. Нягледзячы на сваю эксперыментальнасць, яго музыка меладычная і даступная для масавага слухача, дзякуючы гэтаму музыканту ўдалося набыць папулярнасць у слухачоў поп-музыкі.
Найбольш вядомымі сола-працамі Хэнкака з’яўляюцца музычныя творы «Cantaloupe Island», «Watermelon Man», «Maiden Voyage» і «Chameleon», а таксама сінглы «I Thought It Was You» і «Rockit».