Уладзімір Леанідавіч Клюня
Уладзімір Леанідавіч Клюня (нар. 24 мая 1954 года ў Вялікіх Якентанах Астравецкага р-на) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар. Біяграфічныя звесткіУ 1970 годзе паступіў і ў 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 1975-1979 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры палітічнай эканоміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Палітычная эканомія» абараніў у 1981 годе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Пашыранае ўзнаўленне асноўных вытворчых фондаў як найважнейшая ўмова змены характару сельскагаспадарчай працы». У 1986 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР надала яму навуковае званне дацэнта. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніў 17 лютага 2000 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма дысертацыі: «Эканамічныя праблемы развіцця аграпрамысловага комплексу ва ўмовах пераходнай эканомікі». У 2001 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала яму навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка». У 1979-2019 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1991 года на працягу амаль трыццаці год кіраваў кафедрай эканамічнай тэорыі БДУ. У 2000-х гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце БДУ, адказнага за гуманітарныя спецыяльнасці. Пасля таго, як у БДУ расфармавалі кафедру эканамічнай тэорыі, перайшоў на працу ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе дагэтуль займае пасаду прафесара кафедры эканомікі. Навуковая дзейнасцьНавуковая дзейнасць у асноўным накіравана на тэарэтычную распрацоўку праблем функцыянавання аграпрамысловага комплексу Беларусі, аграпрамысловых сістэм замежных краін. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку каля двух дзясяткаў манаграфій. Асабіста і ў суаўтарстве апублікаваў больш за 20 навучальных дапаможнікаў, 12 з якіх з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук. У 2001-2015 гадах з'яўляўся старшынёй савета па абароне дысертацый па эканамічных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. УзнагародыГраматы
Ордэны і медалі
Іншае
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia