Уладзімір Набагез
Уладзімір Набагез (20 кастрычніка 1919 — 11 студзеня 2011) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра Замежнага сектару ЦК Беларускай незалежніцкай партыі, Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі, Рады БНР і Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Доктар медычных навук.[1][2] Біяграфія![]() Нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 года ў в. Сялец Навагрудскага ваяводства ў зоне польскай акупацыі (цяпер — Навагрудскі раён) у сялянскай сям’і. Бацька ваяваў у Першую сусветную ў Расійскай арміі і атрымаў два Георгіеўскія крыжы. Вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі разам з будучымі сябрамі па навуцы і грамадскай дзейнасці — Барысам Рагулем і Язэпам Сажычам. У верасні 1939 г. па выбуху Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў Войска Польскае — пра гэту падзею казаў «пратрымалася наша войска некалькі дзён — ішлі ланцугом, бы бараны». Трапіў у нямецкі палон, але ў ліпені 1941 г. быў вызвалены намаганнямі беларускіх дзеячаў. Працаваў у Беларускім прадстаўніцтве пры нямецкім Арбайтсфронце ў Кёнігсбергу. Па сканчэнні вайны паступіў на медыцынскі факультэт Марбурскага ўніверсітэту, далучыўся да Беларускага студэнцкага згуртавання. У 1949 г. перабраўся ў Лёвенскі ўніверсітэт (Бельгія), які скончыў з дыпломам доктара медыцыны. Спяваў у студэнцкіх хорах, у тым ліку ў хоры Міколы Равенскага ў Лёвене, меў бас. У 1956 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся спачатку ў г. Нью-Брансуік у штаце Нью-Джэрсі. Працаваў у мясцовым шпіталі, атрымоўваў веды ангельскай мовы і амерыканскай медычнай практыкі. Перабраўся на доктарскую працу ў Нью-Ёрк, здаўшы патрэбныя залікі на доктарскую працу. Працаваў у мясцовым шпіталі. У Нью-Ёрку далучыўся да беларускай эміграцыі. Быў сябрам Рады БНР, Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), а таксама сябрам Замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі. Быў старшынём аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку у 1964—1968 гг. Браў актыўны ўдзел у рэлігійным жыцці парафіі св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пазнаёміўся і ажаніўся з канадкай французскага паходжання Яландай, якая працавала медсястрой. Потым распачаў прыватную практыку ў в. Уолдэн (Нью-Ёрк), дзе купіў дом і участак зямлі. Нарадзіліся двое сыноў — Янка і Андрэй. Займаўся дабрачыннасцю, фундаваў розныя праекты і быў сябрам Фонда Ротары (Paul Harris Fellow). На пачатку 1990-х гадоў Набагез наведаў родныя мясціны і Наваградак, дзе жыла ягоная сястра, і адшукаў магілу дзеда, пахаванага ля самага наваградскага замчышча. Янка Запруднік пазней пісаў пра Уладзіміра Набагеза:
Памёр 11 студзеня 2011 г. Пра ягоную смерць паведаміла Наша Ніва і New York Times. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia