Уладзімір Паўлавіч Забела
Уладзімір Паўлавіч Забе́ла (17 сакавіка 1939, г. Вільнюс — 1 студзеня 2021) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў у 1970 годзе Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. З 1970 года ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1973 года на Беларускім тэлебачанні. 3 1984 года галоўны рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. З 1986 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1987 года дэкан, з 1990 года — загадчык кафедры[1], з 1994 года — загадчык кафедры кіна-тэлемастацтва, у 1998—2012 і 2015—2018 гг. — загадчык кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання[2]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года. Памёр 1 студзеня 2021 года[3]. ТворчасцьСярод пастановак: тэатральныя «Амністыя» М. Матукоўскага (1971), «Свой востраў» Р. Каўгвера (1972), «Цыліндр» Э. Дэ Філіпа (1985), тэлевізійныя «Завеі, снежань» паводле І. Мележа (1979) і інш. Аўтар творчых тэлепартрэтаў дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва, дакументальных тэлепраграм па гісторыі і духоўнай спадчыне беларускага народа[1]. УзнагародыЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia