Уладзімір Пракопавіч Белавусаў
Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (1 студзеня 1921, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 24 кастрычніка 2006) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 1 студзеня 1921 года ў вёсцы Слабодка Віцебскай вобласці. Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954 годзе. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1952 года[2]. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм» з 1954 да 1983 года[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года[2]. Памёр 24 кастрычніка 2006 года. ТворчасцьАформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні» (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць...», «Доўгія вёрсты вайны », «Лёгка быць добрым », «Антаніна Брагіна»[1]. Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач»[2]. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ў фондах БСМ[2]. Званні і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia