Уладзімір Пятровіч Данец
Уладзімір Пятровіч Данец (16 красавіка 1945, г. Смалявічы, Мінская вобласць — 3 чэрвеня 2020) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1970 года — архітэктар, начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст па архітэктуры Барысаўскай праектнай майстэрні Мінскграмадзянпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1975 года. Пражываў у г. Барысаў. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): піянерлагер у в. Хутар Чэрвенскага раёна (1972), 9-павярховы жылы дом з кафэ і Палацам шлюбу (1974), гасцініца, жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі (1975) у пас. Нарач, прафілакторыі ў Нясвіжы (1977) і на возеры Сялява (1978), 10—13-павярховы жылы дом па вул. Гагарына ў Барысаве (1988). УзнагародыУзнагароджаны дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1979), 2-я прэмія за праекты Цэнтральнага Дому Саюза архітэктараў БССР (1974, у аўтарскім калектыве), дом катэджнага тыпу для сельскай мясцовасці ў БССР (1978) на рэспубліканскіх конкурсах. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia