Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў
Уладзімір Рыгоравіч Нямытаў (23 чэрвеня 1893, Арлоўская вобласць, Расія — снежань 1942, Іванаўскі раён, Пінская вобласць) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскага раёна ў гады вайны. Член КПСС з 1941. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Пінская гарадская акруга. БіяграфіяПасля Грамадзянскай вайны разам з сям’ёй пераехаў у г. Лунінец, працаваў у паравозным дэпо. З 1921 года і да вызвалення Заходняй Беларусі працаваў на запалкавай фабрыцы ў г. Пінск, удзельнічаў у барацьбе працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Пасля верасня 1939 года быў вылучыны дэлегатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Праз некаторы час выбралі дэпутатам Пінскага гарсавета, а ў сакавіку 1940 года стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Восенню 1942 года ўзначаліў партызанскі атрад імя Лазо. Пры яго непасрэдным удзеле былі створаны партызанскія групы Шыша, імя Суворава і імя Чапаева. Загінуў за суткі да наступления новага 1942 года паміж вёскамі Мохра і Зялёнае Калена Іванаўскага раёна[1]. ПамяцьІмем У. Р. Нямытага названая вуліца ў г. Пінск. 7 мая 1977 года рашэннем Пінскага гарвыканкама На будынку вытворчага аб’яднання «Пінскдрэў», куды ўваходзіць запалкавая фабрыка, дзе ён працаваў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. УзнагародыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia