Уладзімір Станіслававіч Гаеў
Уладзімір Гаеў (нар. 28 кастрычніка 1977, Мазыр) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Слуцк». Клубная кар’ераВыхаванец мазырскага футбола, доўгі час гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у «Гомель», але ў хуткім часе быў заўважаны румынскім «Дынама». У Румыніі правёў тры сезоны, за якія паспеў выйграць шматлікія трафеі. Пасля года ў адэскім «Чарнаморцы» перайшоў у салігорскі «Шахцёр», потым гуляў у «Савіце» і «Гомелі». У пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію» ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды. Дапамог клубу выйграць Першую лігу 2011, пазней заставаўся асноўным брамнікам клуба ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2013 спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 года, захаваўшы вароты ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:0), уступіў у беларускі «Клуб сухіх брамнікаў»[3]. Міжнародная кар’ераУ 2006—2007 гадах згуляў чатыры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Трэнерская кар’ераУ пачатку 2016 года, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на пасаду трэнера брамнікаў мазырскага клуба[4]. У студзені 2018 года было абвешчана, што Гаеў стане трэнерам брамнікаў у «Слуцку»[5]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia