Уладзімір Сяргеевіч Багданаў
Уладзімір Сяргеевіч Багда́наў[1] (нар. 10 снежня 1927, в. Каралі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 1989) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1985). БіяграфіяУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Партызан атрада «Сібірак» партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь»[2]. З 1944 года працаваў памочнікам машыніста, а з 1949 года — на прафсаюзнай, камсамольскай і партыйнай рабоце ў Віцебску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). У 1964—1969 гадах — кіраўнік лектарскай групы, выкладчык, дэкан завочнага факультэта БДУ. З 1969 года — сакратар Мінскага абкама КПБ, з 1974 года — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьДаследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС». УзнагародыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia