Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч
Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (25 кастрычніка 1938, Слуцк, Мінская вобласць — 19 лістапада 2014) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1987). БіяграфіяНарадзіўся 25 кастрычніка 1938 года ў Слуцку ў сям’і беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Агіевіча (1910—1952). Скончыў БДУ ў 1960 годзе і Мінскі педагагічны інстытут замежных моў у 1967 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1970 года — вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[2]. У 1980—2007 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. Памёр 19 лістапада 2014 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы вучонага прысвечаны гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, праблемам развіцця духоўнай культуры, месцу і ролі беларускай культуры і навукі ў сусветнай гісторыі. Даследаваў жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны, змест і сімвалагічны сэнс яго творчай спадчыны. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia