Уладзімір Іванавіч Агіевіч
Уладзімір Іванавіч Агіевіч (26 верасня 1910, в. Пухавічы, Мазырскі павет, Мінская губерня — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык[2]. БіяграфіяНарадзіўся 26 верасня 1910 года ў в. Пухавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 1929—1933 гадах працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937)[2], у 1937—1939 гадах — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2], быў паранены. У 1943—1946 гадах — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь». Памёр 2 кастрычніка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. ТворчасцьДэбютаваў вершамі ў 1928 годзе[2]. Як крытык выступаў з 1941 года. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію[2]. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954)[2]. Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950). Сям’я
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia