Уладзімір Яўгенавіч Ануфрыеў

Уладзімір Яўгенавіч Ануфрыеў
Дата нараджэння 16 мая 1957(1957-05-16) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак-дэкаратар, кераміст
Вучоба
Уплыў Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў і Тарас Мікалаевіч Паражняк[d]
Член у

Уладзімір Яўгенавіч Ануфрыеў (нар. 16 мая 1957, г.п.Івянец, Мінская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 мая 1957 года ў г.п. Івянец Мінскай вобласці. Скончыў у 1975 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: дэкаратыўная кампазіцыя «Папараць-кветка», пано «Палёт», «Падзенне», рэльеф «Фотамайстар»[1].

Крыніцы

  1. а б в Ануфрыеў Уладзімір Яўгенавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya