Уладзіслаў Аляксандравіч Старэвіч
Уладзіслаў Аляксандравіч Старэ́віч[9] (руск.: Владислав Старевич, польск.: Wladyslaw Starewicz, фр.: Ladislas Starewitch; 8 жніўня 1882, Масква — 26 лютага 1965, Фантэн дэ Буа паблізу Парыжа) — расійскі і французскі мастак, кінарэжысёр, кінааператар, заснавальнік расійскага анімацыйнага кіно. Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям’і. У 1886—1909 гадах жыў у Коўне. У 1909 годзе быў запрошаны на працу ў кінафірму А. Ханжонкава. Заснавальнік расійскага мультыплікацыйнага кіно. У 1911 годзе адкрыў тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі. У 1920 годзе пераехаў у Італію разам з групай акцёраў ММТ па запрашэнні фірмы «Ікарус-Фільм», затым — у Францыю, дзе займаўся аб’ёмнай мультыплікацыяй, стварыў 30 мастацкіх твораў і каля 20 рэкламных ролікаў. У 1930 годзе паставіў першую ў гісторыі сусветнага кіно поўнаметражную аб’ёмную мультыплікацыйную экранізацыю паэмы Гётэ «Рэйнеке-Ліс» — «Раман пра лісу». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia