Уладзіслаў Марконі
Уладзіслаў Марконі (польск.: Władysław Marconi; 29 лютага 1848, Варшава — 4 чэрвеня 1915, Варшава) — польскі архітэктар, кансерватар архітэктурных помнікаў і рэстаўратар, сын Генрыка Марконі. БіяграфіяСям'я і дзяцінстваУладзіслаў Марконі нарадзіўся 29 лютага 1848 года ў Варшаве ў сям'і архітэктара італьянскага паходжання Генрыка (Энрыке) Марконі і шатландкі Маргарыты Гейтан (1807—1884). Маці Уладзіслава была кальвіністкай і таму некаторыя дзеці ў сям'і былі выхаваны як каталікі, а іншыя, у тым ліку і Уладзіслаў, — як кальвіністы. Скончыў варшаўскую сярэднюю школу. Прафесійная дзейнасцьПрадаўжальнік справы свайго бацькі, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1873 годзе з трыма сярэбранымі медалямі. Пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе акрамя прафесійнай працы, актыўна займаўся сацыяльнай і культурнай дзейнасцю. Працаваў разам з братам Леандра пры будаўніцтве Вялікай сінагогі . Пахаваны на кальвінісцкіх могілках Варшавы . Архітэктурныя праектыУладзіслаў Марконі займаўся будаўніцтвам аб’ектаў самага рознага прызначэння, у тым ліку такіх, як:
![]()
![]()
Грамадская дзейнасцьБыў сузаснавальнікам Музея рамёстваў і прыкладнога мастацтва, членам фатаграфічнага таварыства, Таварыства апекі над помнікамі даўніны. Быў таксама членам камітэтаў па будаўніцтве «Мікалаеўскага моста » ў Варшаве (цяпер Мост Панятоўскага), гарадской каналізацыі і бальніц. Член камітэта будаўніцтва помніка Міцкевічу ў Варшаве. Быў у складзе журы конкурсу праектаў аднапавярховага дома ў «стылі свойскім», арганізаванага варшаўскім Мастацкім таварыствам (1902)[5], праектаў касцёла для сяла Орлуў (1910)[6], алтара для касцёла Збавіцеля ў Варшаве (1913)[7], сядзібы сям'і Улодкаў у Няговічах (1913)[8]. Ад 1894 года выдаваў разам з братам Янам «Альбом помнікаў архітэктуры і мінуўшчыны» (польск.: Album architektoniczne dawnych zabytków i pamiątek przeszłości). УзнагародыКавалер ордэна св. Станіслава III ступені. Сям'я26 чэрвеня 1880 года ажаніўся з Казімірай Элеанорай Кольберг, дачкой мастака Антонія Кольберга . Яны мелі восем дзяцей, у тым ліку:
Сын Багдана, Генрык Ежы , таксама стаў польскім архітэктарам, як яго дзед і прадзед. Уладзіслаў Марконі, яго жонка і двое сыноў былі пахаваныя ў сямейнай грабніцы на евангелісцка-рэфарматарскіх могілках у Варшаве. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia