Уладзіслаў Уладзіміравіч Пятаў
Уладзіслаў Уладзіміравіч Пятаў (нар. 12 кастрычніка 1954, Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2007). БіяграфіяСкончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1982), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1987). Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1984 і з 1988, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», прафесар, у 2007—2011 — прарэктар па навуковай рабоце, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар). Навуковыя інтарэсы: парашковая металургія; экструзія матэрыялаў. УзнагародыГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia