Уладзіслаў Уладзіслававіч Прыбыткоўскі
Уладзіслаў Уладзіслававіч (Уладзімір) Прыбыткоўскі (нар. 1905, г. Мінск — кастрычнік 1944, прапаў без весткак на фронце) — беларускі паэт, літаратуразнаўца і публіцыст. Біяграфія![]() У 1925—1928 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках Магілёўскай вобласці. Пасля заканчання сельскагаспадарчай акадэміі, некаторы час жыў і працаваў у Маскве, дзе ў 1931 годзе ўваходзіў у беларускую секцыю Маскоўскай асацыяцыіі пралетарскіх пісьменнікаў [1] Як лічаць многія даследчыкі ў 1931 годзе быў рэпрэсаваны і пабываў у высылцы [2]. Пасля вызвалення працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай доследнай станцыі па жывёлагадоўлі і разам з будучым докторам сельскагаспадарчых навук Андрэем Гайко надрукаваў у 1940 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР брашуру «Племянная ферма ардэнаноснага саўгаса „Крынкі“».22 ліпеня 1941 года быў прызваны ў армію Дрысненскім РВК Полацкай вобласці. І як сведчаць дакументы сайта «Память народа» прапаў без вестак ў кастрычніку 1944 года [3]. З гэтых дакументаў таксама бачна, што яго жонка Журбік Кацярына Ігнацьеўна, якая жыла ў Мінску, у 1945—1948 гг. некалькі разоў рабіла запыты ў Кагановіцкі РВК г. Мінска аб лёсе мужа. Літаратурная творчасцьУ час вучобы ў Горках пачаў займацца літаратурнай творчасцю — пісаць вершы і дасылаць у часопіс «Аршанскі маладняк». Друкаваўся пад псеўданімам — Прыбытак Лад [4]. У 1926—1927 гг. ўваходзіў у Горацкую студыю «Аршанскага маладняка» [5]. У часопісах «Маладняк», «Аршанскі Маладняк» друкаваў вершы і літаратуразнаўчыя артыкулы. ў 1927 годзе ўступае ў аб’яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». У першым нумары часопіса «Росквіт», што выпусціла гэта аб’яднанне, паэт надрукаваў верш. У сакавіку 1928 года гэта літаратурнае аб’яднанне распалася і У. Прыбыткоўскі вярнуліся ў «Маладняк». Быў дэлегатам Усебеларускай канферэнцыі «Маладняка» ў 1927 годзе ад Горацкай студыі «Аршанскага Маладняка». У сваіх вершах У. Прыбыткоўскі шукаў новыя паэтычныя формы знаходзіўся пад уплывам У. Маякоўскага. Ён актыўна карыстаўся «лесвічкай» і ўжываў рэдкія для беларускай паэзіі віды рыфмоўкі. Аналіз яго творчасціМ. Гарэцкі аналізуючы яго творчасць у кнізе «Маладняк за пяць гадоў» адзначаў, што ў яго ёсць «ухіл у футурызм» [6]. Кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль лічыць, што паэт "… пакінуў невялікую, але цікавую літаратурную спадчыну, у ёй канцэнтраваліся авангардысцкія пошукі беларускай паэзіі 1920-х гг.([7]. У 1926 г. У.Прыбыткоўскі дэбютуе як крытык, друкуючы рэцэнзію на кнігу М.Зарэцкага «Голы звер»(«Аршанскі Маладняк», 1926). Аб яго творчасці пакінулі ўспаміны Юрка Гаўрук і Міхась Ганчарык. Апошні лічыў, што: «Прыбыткоўскі не стаіць на раздарожжы, як Дудар, проста і шчыра кліча кінуць у вёсцы і ў горадзе „слёзы дзедаўскія сеяць па пяску“ і, каб скарэй знішчыць кулацка-нэпаўскі дысананс сучаснасці, зазывае „без вагання прыстаўляць наган к віску“» [8]. Вершы і літаратуразнаўчыя працы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia