Аляксандр Сцяпанавіч Вечар
Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Вечар (псеўданім: Алесь Раніца; 12 (25) сакавіка 1905, в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 1985, Мінск) — беларускі паэт, біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР[2][3]. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і.Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку[4]. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—1929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі)[2]. Быў адным з кіраўнікоў Горацкай філіі «Аршанскага Маладняка (частка «Маладняка»), у 1928—1930 узначальваў Менскую філію БелАПП[4]. У 1930—1931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі[2]. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з КП(б)Б[4]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 1932—1933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі[4]. У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены[4]. ![]() З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР[2]. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР[2], з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966)[4]. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978[4]. Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона Галавача[5]. ТворчасцьПершы верш апублікаваў у 1926 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк». Вершы А. Вечара змяшчаліся на старонках часопіса «Полымя», у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых друкаваных выданнях (1926—1931). Першую кніжку вершаў «Кола дзён» апублікаваў у 1930[4][6] годзе. У перыяд з 1931 па 1961 гады літаратурнай дзейнасцю не займаўся. Аднавіў друкаванне літаратурных твораў у 1961 годзе. Аўтар зборніка вершаў «Зварот да слова» (1977)[6]. Навуковая дзейнасцьДаследаванні прысвечаны прыродзе пратаплазменных структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў[3]. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў бентанітамі , навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты[2]. У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу[2]. Навуковыя працыАўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў[3].
УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia