Алесь Піліпавіч Дземідовіч
Алесь Піліпавіч Дземідовіч (Дзямідовіч), часам Аляксандр Філіпавіч Дземідовіч (23 красавіка 1897, Капыль, цяпер Мінская вобласць — 5 лістапада 1965, Казань, Татарская АССР) — беларускі аграном-селекцыянер, грамадскі дзеяч, паэт. Доктар сельскагарспадарчых навук (1949), прафесар (1950). БіяграфіяНарадзіўся ў мястэчку Капыль Слуцкага павета. З 1916 года ў расійскай імператарскай арміі. З 1917 года працаваў ва Усерасійскім спажывецкім таварыстве ў Маскве. З 1916 года піша вершы, некаторыя друкаваліся ў газеце «Дзянніца». Член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), па яе расколе ў 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У пачатку польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў партызан на Случчыне. ![]() Пасля абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР 31 ліпеня 1920 года працаваў у Наркамаце земляробства. У сакавіку 1921 года артыштаваны ў ліку іншых сяброў БПС-Р. Удзельнік ліквідацыйнага з’езда БПС-Р, у чэрвені 1924 года падпісаў Дэкларацыю пра роспуск эсэраўскай партыі. У 1923 годзе вучыўся ў Менскім сельскагаспадарчым інстытуце, у часе вучобы адстойваў права на навучанне па-беларуску, за што пераследаваўся[1]. У 1925 годзе скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. У Горках стварыў беларускую тэрміналагічную камісію і навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі. З 1925 года працаваў у Горках, Лошыцы пад Менскам, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, на бульбаводчай станцыі ў Вялікай Сляпянцы пад Менскам, дзе ў 1929 годзе ўпершыню правёў дослед па скрыжаванні бульбы[2]. ![]() Уваходзіў у аршанскую філію (Горацкі гурток)[3] літаратурнага аб’яднання «Маладняк», удзельнік першага з’езда «Маладняка» ў лістападзе 1925 года[4]. Друкаваўся ў часопісе «Аршанскі маладняк»[5]. Арыштаваны 19 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 5 гадоў ссылкі[4]. 3 1931 года працаваў у Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце, быў загадчыкам кафедры плодаагародніцтва. У 1934 годзе ўмоўна-датэрмінова вызвалены ад пакарання. Працаваў таксама на Казанскай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. У 1943—1945 гадах — дэкан плодаагародніннага факультэта Казанскага сельскагаспадарчага інстытута, у 1945—1954 загадчык кафедрай агародніцтва. 3 1954 па 1965 год працаваў загадчыкам кафедры батанікі і кормавытворчасці Казанскага ветэрынарнага інстытута імя М. Э. Баўмана. Навуковая дзейнасцьУнёс вялікі ўклад у развіццё агародніцтва адкрытага і закрытага грунту ў Татарстане. Аўтар навуковых прац па селекцыі і агратэхніцы кукурузы, лубіну, бульбы, капусты, буракоў. Аўтар гатункаў агароднінных культур: бурак Казанскі — 58, капуста Клыкоўская 19/23, Сеянец — 7035/566[6]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі, у тым ліку сярэбраным медалём ВДНГ СССР[2]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia