Умберта Нобіле
Умберта Нобіле (італ.: Umberto Nobile; 21 студзеня 1885, Лаура, Каралеўства Італія — 30 ліпеня 1978, Рым, Італія) — італьянскі будаўнік дырыжабляў, даследчык Арктыкі, генерал. БіяграфіяВучыўся ва ўніверсітэце Неапаля, дзе вывучаў электратэхніку і інжынерную справу. У 1908 годзе маладога спецыяліста прынялі на працу ў генеральную інспекцыю чыгунак, дзе ён займаўся электрыфікацыяй абсталявання. У 1911 годзе італьянскае ваеннае міністэрства аб’явіла конкурс на паступленне ў паветраплавальную вучэльню — Нобіле аказаўся ў ліку тых, хто прайшоў адбор. У час Першай сусветнай вайны ён атрымаў прызначэнне на авіязавод у Рыме, дзе будаваліся паветраплавальныя апараты для ВМФ Італіі. У 1923—1924 гадах пабудаваў дырыжабль N-1 — «Нарвегія» («Norge»), які ў канцы 1925 года быў прададзены Італіяй нарвежскаму аэраклубу для здзяйснення арктычнага палёту праз Паўночны полюс. Амундсен стаў кіраўніком экспедыцыі, а Нобіле — камандзірам паветранага судна. Пасля палёту Нобіле вярнуўся ў Італію героем і быў усяляк аблашчаны Беніта Мусаліні, канструктара зрабілі генералам. Для новага палёту, на гэты раз пад сцягам Італіі, быў падрыхтаваны дырыжабль N-4, які атрымаў назву «Італія». 24 мая 1928 года дырыжабль дасягнуў Паўночнага полюса, але на зваротным шляху (25 мая) праз моцны сустрэчны вецер і абледзяненне пацярпеў катастрофу каля Шпіцбергена — з 16 чалавек экіпажа двое загінулі, шэсць прапалі без вестак, васьмярым удалося вярнуцца на радзіму. У сакавіку 1929 года дзяржаўная камісія прызнала Нобіле асноўным вінаватым у катастрофе. Як генерал ВПС, ён быў змушаны падаць у адстаўку. А ў 1931 годзе ён пакінуў Італію. На працягу наступных пяці гадоў канструктар працаваў у СССР, дзе ствараў лятальныя апараты на прадпрыемстве «Дырыжаблебуд» у падмаскоўным Даўгапрудным. Пад яго кіраўніцтвам былі арганізаваны канструктарскія работы, будаўніцтва вялікага элінга, а таксама выпушчаны дырыжаблі «СССР-В5» і «СССР-В6». Потым ён перабраўся ў ЗША, дзе выкладаў аэранаўтыку. І толькі пасля Другой сусветнай вайны, калі рэжым Мусаліні быў адменены, Умберта Нобіле змог вярнуцца на радзіму. З яго знялі ўсе абвінавачванні, вярнулі генеральскае званне. Канструктар заняўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце Неапаля, дзе калісьці вучыўся сам[6][7][8]. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia