Урагава (археалагічны помнік)
Урагава — археалагічны помнік: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры жалезнага веку і селішча. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад в. Урагава Верхнядзвінскага раёна, на заходнім беразе Асвейскага возера, на ўзгорку вышынёй 12—15 м сярод забалочанага поплаву. ![]() ГарадзішчаСкладаецца з 2 гарызонтаў: VII ст. да н.э.—IV ст. н.э. і V—VIII стст. н.э. Пляцоўка авальная, памер 70х40 м. 3 усходняга боку — вал і роў, з заходняй — 2 серпападобныя валы і 3 равы. Даследавалі ў 1949 г. А. Р. Мітрафанаў, 1965—1966 гг. К. П. Шут, 1979 г. — В. І. Шадыра. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,5—0,7 м, па краях 1—1,5 м, складаецца з 2 гарызонтаў. У верхнім гарызонце выяўлены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ў цэнтры, жалезаапрацоўчая майстэрня; у ніжнім — шмат касцей жывёл, розных вырабаў з каменю і косці. Знойдзены прылады працы з косці (праколкі, шпількі, шылы, долаты, іголкі і інш.), жалезныя нажы, сярпы, наканечнікі стрэл, бранзалеты, каменныя сякеры, гліняныя прасліцы, тыглі, льячкі. Кераміка ў асноўным танкасценная слоікападобная, у верхніх пластах — гладкасценная прафіляваная. На гарадзішчы Урагава была знойдзена адзіная ў рэгіёне льячка. Яна мае выгляд масіўнай лыжкі. Выраблена з жаўтаватай гліны і добра абпалена. Наяўнасць у культурным пласце кавалкаў шлаку — доказ існавання мясцовай здабычы жалеза. Аб кавальскай вытворчасці сведчаць выяўленыя майстэрня, кавадла са шчыльнай пароды камення і розныя жалезныя прадметы. Вельмі цікавай знаходкай з’яўляецца жалезны малаток для выканання розных кавальскіх аперацый. На гарадзішчы Урагава, як і на іншых гарадзішчах рэгіёна, сустракаюцца брускі для вастрэння металічных вырабаў, а таксама шліфавальныя каменні для апрацоўкі косткавых вырабаў. Іх форма і памеры разнастайныя. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй (костак буйной рагатай жывёлы каля 44%, дробнай 14%, свіней каля 2,5%), паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. СелішчаЗнаходзіцца на паўднёвым усходзе ад гарадзішча. Раскопкі не праводзіліся. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia