Пісар скарбовы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які вёў прыходныя ці расходныя ведамасці. Урад вядомы з 1519. У 1550-х падчас рэформ Жыгімонта Аўгуста звязаных валочнай памерай была рэарганізавана скарбовая адміністрацыя, калі былі ўстаноўлены 2 скарбовыя пісары з пашыранымі паўнамоцтвамі. Ім было даручана прымаць справаздачы з даходаў, якія паступалі ў скарб, ажыццяўляць кантроль за сумай паступленняў, інфармаваць гаспадара аб усім тым, што яны лічылі шкодным для даходаў (калі іх непасрэдны начальнік не зрабіў гэта асабіста).
У далейшым колькасць скарбовых пісараў была павялічына да 3 (часам іх было 4), а іх абавязкі дыферынцаваны: 2 з іх адказвалі за прыход (прыходавыя пісары, 1 з іх загадваў скарбовай Метрыкай) і 1 — за расход (расходавы пісар).
Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
* Прыведзены падзел ураднікаў існаваў у 1-й палове XVIII ст. Не было аднак сталай чаргі, паводле якой урады мусілі надыходзіць. Такі парадак быў вызначаны толькі ў 1768 годзе.
1У 1768 годзе залічаны да міністраў і ўвайшлі ў склад Сената
2У 1775 годзе залічаны да міністраў і ўвайшлі ў склад Сената