Урэчча (Вілейскі раён)
Урэ́чча[1] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета. Гісторыя1473 год — уласнасць Юрыя Андрэевіча Саковіча. 1505 год — уласнасць Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, якую ён купіў ў Войцеха і Яна Юр'евічаў Саковічаў (Насілоўскіх), стрыечных братоў жонкі Альжбеты Багданаўны Саковіч. 1514 год — Урэцкі востраў у Маркаўскай воласці, у якім вялікі князь падараваў баярыну маркаўскаму Вачку Багдановічу і брату яго Кандрату пустку Матычэўшчыны. 1558 год — сяло "Уречаны", у Маркаўскай дзяржаве. 1579 год — у Ашмянскім павеце, уласнасць князя Пятра Стафанавіча Збаражскага, якую ён прадаў сваёй мачасе - Настассі Міхайлаўне, князёўне Мсціслаўскай, а тая, у сваю чаргу, запісала іх мужу - Стафану Карыбутавічу Збаражскаму; уваходзілі ў склад маёнтка Рабунь. 1694 год — сяло ў Маркаўскім старостве, каралеўская ўласнасць; у часовым утрыманні Соф'і Бясецкай. 1703 год — каралеўскае сяло, некалі аддзеленае ад Маркаўскага староства; уласнасць Станіслава Міхала Амбражэвіча. 1800 год — вёска пры фальварку Касічы, сумеснае ўладанне старосты Вікенція Валодзькі і ваколічнай шляхты; 21 двор, 128 жыхароў. 1938 год — вёска, у Каловіцкай вясковай гміне, 76 двароў, 363 жыхары. 2003 год — вёска, у Нарачанскім сельсавеце, 49 двароў, 66 жыхароў. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia