Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён)
Нарача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач. Геаграфічнае становішчаРазмешчаны ў заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Нарач знаходзіцца за 17 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 115 кіламетраў ад горада Мінска. Нарачанскі сельсавет мяжуе з Іжскім, Любанскім, Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бараўцаўскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бараўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 11 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нарач, сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 16 снежня 1982 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рускасельскага сельсавета (24 населеныя пункты: Бабішча, Вайдзені, Гіры, Доўгае, Кавалі, Камарышкі, Канстанполле, Касічы, Красніца, Кузьмішкі, Купля, Ляхаўшчына, Мацавічы, Мечаі, Мішуты, Наберажная, Падклённе, Парамец-II, Прынта, Родзевічы, Рускае Сяло, Ручыца, Ялажычы, Ярмолічы)[1]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1429 чалавек[4]. ДэмаграфіяУсяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1652, у тым ліку:
СкладНарачанскі сельсавет уключае 35 населеных пунктаў:
Вытворчая сфера
Сацыяльна-культурная сфера, адпачынак
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia