Усохі (Слаўгарадскі раён)
Усо́хі[2] (трансліт.: Usochi, руск.: Усохи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета. НазваНазва Усохі быццам паходзіць ад таго, што калі прыйшлі першыя насельнікі, тут быў усохлы лес (сухастой)[3]. ГісторыяСтаражылы сведчаць, што вёска Усохі ўзнікла да адмены прыгону (т. б. да 1861). На картах назва Усохі адзначаецца з 2-й паловы XVIII стагоддзя[3]. Вяскоўцы займаліся выганкай смалы і інш. Тут былі смалакурні, таму ўсохцаў называюць смалякамі. НасельніцтваІнфраструктураУ вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[4]. Археалагічныя знаходкіЛя вёскі знойдзены два камяні з рэльефнымі выявамі трызубцаў, супастаўных па сваёй стылістыцы з радавым знакам Уладзіміра Святаславіча. З’яўленне апісаных камянёў можа быць звязана з уключэннем Пасожжа ў арбіту ўплыву Кіева пасля разгрому радзімічаў і маркіраваць тут месца збору даніны — пагост[5][6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia