Рудня (Гіжэнскі сельсавет)
Рудня — вёска ў Гіжэнскім сельсавеце Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. ГеаграфіяРазмешчана каля ракі Крупка ў 24 км ад Слаўгарада, у 78 км ад Магілёва, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Верамейкі. ГісторыяУпершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі. У 1777 годзе вёска ў складзе Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У XIX стагоддзі вядома як фальварак. З 1842 года працаваў гарбарны завод, у 1855 годзе адкрыўся другі завод. Паводле купчай 1867 году належала Шклярэвічу. У 1909 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павета. У 1910 хутар Рудня ў Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета, уладанне двараніна Нянькоўскага-Вайніловіча[2]. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 па 1930 год у Прапойскам раёне Магілёўскай акругі БССР, з 15 студзеня 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1931 годзе створаны калгас «Спартак». Падчас Вялікай Айчыннай вайны з пачатку жніўня 1941 года па 3 кастрычніка 1943 года была захоплена нямецкімі войскамі. У маі 1943 года тут знаходзіўся партызанскі полк Сяргея Грышына — «Трынаццаць», таксама каля вёскі размяшчаліся партызаны асобых атрадаў № 15 і № 48. З 1962 па 1965 год у Чавускім раёне. У 1990 годзе ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Ходараў. Працавала ферма буйной рагатай жывёлы. Вёска пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і трапіла ў зону з правам на адсяленне[3]. Насельніцтва![]() ІнфраструктураУ вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia