Уільям Мак-Эду
Уільям Гібс Мак-Эду (англ.: William Gibbs McAdoo, 31 кастрычніка 1863 — 1 лютага 1941) — 46-ы міністр фінансаў ЗША. БіяграфіяНарадзіўся на хутары ля Мар`етай, Коб-Каўнці, штат Джорджыя. Пасля заканчэння ўніверсітэта Тэнесі быў прызначаны намеснікам клерка акруговага суда Злучаных Штатаў у Тэнесі ў 1882 годзе. Быў прыняты ў калегію адвакатаў у 1885 годзе і пачаў практыку ў Чаттануга, штат Тэнэсі; пераехаў у Нью-Ёрк ў 1892 годзе і працягваў займацца адвакацкай практыкай. Заняўся палітыкай і стаў віцэ-старшынёй Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ў 1912 годзе. Атрымаў пасаду міністра фінансаў у кабінеце прэзідэнта Вудра Вільсана 1913—1918, падчас Першай сусветнай вайны працаваў генеральным дырэктарам чыгунак, старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы. Пераехаў у Лос-Анджэлес ў 1922 годзе і працягнуў юрыдычную практыку. Памёр ад сардэчнага прыступу падчас візіту ў Вашынгтон. Пахаваны на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках у Вірджыніі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia