Эндру Уільям Мелан
Эндру Уільям Мелан (24 сакавіка 1855, Пітсбург, Пенсільванія, ЗША — 27 жніўня 1937, Саўтгэмптан, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі банкір, міністр фінансаў пры прэзідэнтах У.Гардзінгу, Куліджы і Г.Гуверы. Пасол ЗША ў Вялікабрытаніі. ЦікавасціКалекцыянер жывапісу. З 1920-х гадоў Мелан пачаў збіраць калекцыю карцін і скульптур ранніх майстроў з намерам стварыць у краіне нацыянальную мастацкую галерэю. Пры распродажы Савецкім урадам эрмітажных шэдэўраў ў галерэі Knoedler and Co Мелан стаў адным з асноўных пакупнікоў карцін. Такім чынам, ядро калекцыі склалі прададзеныя савецкай уладай шэдэўры Эрмітажа. Пасля яго смерці Кангрэс 24 сакавіка 1937 года ў сумеснай пастанове абедзвюх палат прыняў калекцыю і грашовыя сродкі і ўхваліў стварэнне галерэі. На будаўніцтва будынка Нацыянальнай галерэі мастацтваў Мелан вылучыў 10 млн долараў ЗША і перадаў сваю калекцыю жывапісу. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia