Уільям Роўэн Гамільтан
Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 — 2 верасня 1865) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя. БіяграфіяГамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым. Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы. Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа. 1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы. 1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем. 1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы. 1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты. 1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. 1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне. У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia