Уільям Фрэнсіс Джыёк
Уільям Фрэнсіс Джыёк (англ.: William Francis Giauque; 12 мая 1895, Ніагара-Фолс, Канада — 28 сакавіка 1982, Берклі, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізіка-хімік, член Акадэміі мастацтваў і навук ЗША і Нацыянальнай АН. БіяграфіяУ 1920 годзе скончыў хімічны каледж Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, з 1934 года прафесар хіміі там жа. Асноўныя працыАсноўныя працы: даследаванне і эксперымент, праверка 3-га пачатку тэрмадынамікі, вымярэнне энтрапіі і іншых тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх тэмпературах, у прыватнасці кандэнсаваных газаў. Сумесна з Х.Джонстанам даказаў існаванне ізатопаў кіслароду 17O і 18O. Сумесна з Д.Мак-Дугалам распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй 1К і спосаб вымярэння звышнізкіх тэмператур. Нобелеўская прэміяНобелеўская прэмія па хіміі (1949) «за ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе галіну, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia