У агні народжаная
«У агні́ наро́джаная» (руск.: В огне рождённая) — беларускі нямы мастацкі фільм, зняты ў 1929 годзе рэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным на кінастудыі «Белдзяржкіно».[1] СюжэтЗроблены фільм да 10-годзьдзя ўтварэння БССР і апавядае пра ўсталяванне бальшавіцкай улады на беларускіх землях у часе ўзброеных канфліктаў 1919—1920 гадоў. Гэта першы і апошні выпадак у савецкім кінематографе, калі ёсць згадкі пра Беларускую Народную Рэспубліку[2]. У ролях
СтварэннеФільм прасякнуты тагачаснай авангарднай стылістыкай; на рэжысёра паўплывала творчасць Аляксандра Даўжэнкі ды іншых культавых савецкіх рэжысёраў. Пазней ні Уладзімір Корш, ні іншыя беларускія рэжысёры міжваеннага перыяду да авангарднай тэматыкі не звярталіся[2]. У 2012 годзе ў межах праекта «Тузін. Немаўля» беларускія выканаўцы «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да фільма. Сучасны плакат намаляваў мастак Анджэй Ветэшка. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia