ФК ДЮСШ-ДБК Гомель
ДЮСШ-ДБК — беларускі футбольны клуб з Гомеля. Заснаваны ў 2010 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяФутбольная школа ДЮСШ ДБК была створана ў 2010 годзе. Выхаванцы школы выступалі ў розных юнацкіх спаборніцтвах. У 2015 некаторыя ігракі школы выступалі за «Рэчыцу-2014», а ў 2016 годзе, са з'яўленнем першых выпускнікоў, было вырашана заявіць каманду ў Другую лігу. Аснову каманды склалі выхаванцы школы 1997—1999 гадоў нараджэння, таксама склад быў умацаваны некалькімі больш вопытнымі ігракамі[1][2]. Свой першы сезон каманда пачала не вельмі паспяхова, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы, але ў другой палове чэмпіянату здолела атрымаць некалькі перамог, якія, аднак, не дазволілі ўзняцца вышэй за перадапошні радок. У сакавіку 2017 годзе клуб пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, аднак пазней замест ДЮСШ-ДБК у трэці дывізіён была заяўлена іншая каманда, сфармаваная на базе ДЮСШ-ДБК — «Спутнік» з Рэчыцы. Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia