Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года. У турніры разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу 2017. Лідарства адразу захапіла пінская «Хваля», якая за некалькі тураў да фінішу забяспечыла сабе першае месца. За два другія прызавыя месцы развярнулася вострая барацьба, і перад апошнім турам «Клецк» і «Нёман-Агра» здолелі дагнаць лідыруючых «Асіповічы» і «Маладзечна-ДЮСШ-4». У апошнім туры кандыдаты на выхад у Першую лігу гулялі паміж сабой: «Клецк» перайграў «Асіповічы» (2:0), а «Нёман-Агра» атрымаў перамогу над «Маладзечна-ДЮСШ-4» (1:0). У трох каманд («Асіповічы», «Клецк» і «Нёман-Агра») стала па 45 ачкоў, але па дадатковых паказчыках прызавыя месца і выхад у Першую лігу атрымалі «Асіповічы» і «Клецк». Склад удзельнікаўПераможцы Другой лігі 2015 — «Прамень», «Узда» і «Тарпеда» — атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней (пасля спынення існавання «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4») да іх таксама далучыліся «Ашмяны»[1]. Значная колькасць удзельнікаў сезону 2015 таксама адмовілася ад удзелу ў Другой лізе, у той жа час жаданне выступаць у ёй выказаў шэраг новых клубаў. 14 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад лігі з 14 удзельнікаў і каляндар[2]. Ад удзелу ў лізе адмовіліся «Джус-Рудзенск» і «Узда», якая раней не атрымала ліцэнзію Першай лігі[3]. 29 красавіка 2016 года, за дзень да першых матчаў, каманда «ДБК-Гомель» знялася з турніру[4], у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 13. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Другую лігу
Клубы, якія пакінулі Другую лігу
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Асіповічы» размешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Клецк», а той вышэй за «Нёман-Агра» дзякуючы лепшым паказчыкам у асабістых сустрэчах паміж трыма камандамі. Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 7 лістапада 2016 Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia