Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ

Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1971
Дэкан Аляксандр Аляксандравіч Волчак
Адрас Брэст, вуліца Маскоўская, 267
fise.bstu.by

Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ — адзін з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Заснаваны ў 1971 годзе як гідрамеліярацыйны факультэт. Факультэт арганізуе падрыхтоўку інжынераў для вырашэння праблем экалагічнага кірунку ў водагаспадарчым будаўніцтве, арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці людзей, укаранення эфектыўных тэхналогій для ачысткі прыродных і сцёкавых вод.

Гісторыя

У 1976 годзе факультэт быў раздзелены на два факультэты: дэканам гідрамеліярацыйнага факультэта прызначаны Юрый Васілевіч Сцефаненка, а Барыс Васілевіч Карасёў узначаліў факультэт водазабеспячэння і каналізацыі.

У перыяд з 1982 па 1984 гады дэканам факультэта водазабеспячэння і каналізацыі працаваў Васіль Цімафеевіч Васільчанка.

У 1984 годзе факультэты зноў аб’ядналі і дэканам факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі прызначаны Юрый Васілевіч Сцефаненка.

Склад факультэта

У складзе факультэта знаходзяцца наступныя кафедры:

  • Беларускай і рускай моў
  • Водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў
  • Інжынернай экалогіі і хіміі
  • Начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі
  • Прыродаўладкавання
  • Цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі

Папярэднія назвы

  • Гідрамеліярацыйны факультэт
  • Факультэт водазабяспячэння і гідрамеліярацыі

Дэканы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya