Аляксандр Аляксандравіч Волчак
Аляксандр Аляксандравіч Волчак (нар. 17 мая 1955, в. Сачкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі географ, спецыяліст у галіне гідралогіі сушы, водных рэсурсаў, гідрахіміі. Доктар геаграфічных навук (2006, Расія; 2007, Беларусь), прафесар (2008). БіяграфіяСкончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць «Гідрамеліярацыя», 1978), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (аспірантура, 1987). Майстар спорту па рускіх шашках. Працаваў у Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі (2000—2009, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (у 1987—2000 — дацэнт кафедры сельскагаспадарчых гідратэхнічных меліярацый, загадчык лабараторыі, з 2009 — факультэт інжынерных сістэм і экалогіі, прафесар кафедры прыродаўладкавання, адначасова дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: ацэнка прасторава-часавых ваганняў і змяненняў воднага балансу рачных водазбораў; мадэляванне працэсаў фарміравання воднага рэжыму рэк; састаўленне воднага і гаспадарчага балансу тэрыторыі і асобных рачных водазбораў; прагназаванне змяненняў воднага рэжыму тэрыторыі у сувязі з рознымі сцэнарыямі развіцця клімату. УзнагародыПрэмія НАН Беларусі (2007). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia