Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход. Комплекс пабудаваны ў 1965—1980 гг. на аснове тыпавога праекта. АрхітэктураГалоўны пяціпавярховы корпус (1965—1967, архітэктары З. Леўчанка, Л. Маскалевіч, А. Сувораў[1]) — буйнамаштабны будынак, архітэктура якога заснавана яа рытме вертыкальных пілонаў. Двухступеньчатая кампазіцыя галоўнага (паўночнага) фасада асіметрычная. З усходняга боку выступае глухі тарэц крыла з аўдыторыямі, з заходняга — корпус актавай залы. У афармленні мапалітнай тарцовай плоскасці выкарыстана пано (чаканка), для дэкаратыўнай апрацоўкі канструкцыйных элементаў — светлая керамічная плітка. Асіметрычна размешчаны галоўны ўваход выдзелены шырокімі ганкам і казырком. З двара да галоўнага корпуса прымыкаюць крылы адміністрацыйных памяшканняў і спарт-залы, якія ўтвараюць прасторны ўнутраны двор. Лесвічныя клеткі і вестыбюлі ўбудаваны ў месцах злучэння крылаў з галоўным корпусам. У аснову планіроўкі галоўнага корпуса пакладзена калідорная схема з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый. У дэкоры ўваходнага вестыбюля пано (чаканка), паліхромная падлога з мармуровай крошкі, зялёны газон. У галоўным корпусе 80 аўдыторый, 2 лекцыйныя залы, вырашаныя амфітэатрам, на 200 месцаў кожная, больш за 60 лабараторый, спартыўная і актавая залы, бібліятэка, кнігасховішча, чытальня. Крыты пераход па ўзроўні 2-га паверха злучае галоўны корпус з чатырохпавярховым навучальна-лабараторным, у якім 20 аўдыторый і 30 лабараторый. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia