Альберт Сент-Дзьёрдзы
Альберт Сент-Дзьёрдзы (венг.: Albert Szent-Györgyi, 16 верасня 1893, Будапешт — 22 кастрычніка 1986, Вудс-Хол) — амерыканскі біяхімік венгерскага паходжання, ганараваны ў 1937 годзе Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за цыкл работ па біялагічнаму акісленню. БіяграфіяАльберт Сент-Дзьёрдзы нарадзіўся 16 верасня 1893 года ў Будапешце. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт, у 1917 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. Вярнуўшыся з арміі пасля Першай сусветнай вайны, з’ехаў у Нідэрланды. У 1922—1926 гадах працаваў у Лейдэнскім універсітэце, затым (у 1927, 1929 гадах) — у Кембрыджскім універсітэце, дзе ў 1927 годзе атрымаў доктарскую ступень у вобласці хіміі. У 1927—1930 гадах працаваў у клініцы Меё (ЗША). У 1930 годзе вярнуўся ў Венгрыю. У 1931—1945 гадах быў прафесарам Сегедскага ўніверсітэта, у 1945—1947 гадах — Будапешцкага ўніверсітэта. У 1947 гадах эмігрыраваў у ЗША. Працаваў у Марской біялагічнай лабараторыі (англ.: Marine Biological Laboratory) у Вудс-Холе (штат Масачусетс) і ў Інстытуце па вывучэнні мышц. У 1975 годзе стаў навуковым кіраўніком Нацыянальнага фонду даследаванняў рака. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia