Федэрыка Бальдзарэці
Федэрыка Бальдзарэці (італ.: Federico Balzaretti; 6 снежня 1981 года, Турын, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2010—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Завяршыў кар’еру ў жніўні 2015 года. Кар’ера«Тарына»Федэрыка Бальдзарэці з’яўляецца выхаванцам клуба «Тарына», ў школу якога ён прыйшоў ва ўзросце шасці гадоў. У сезоне 1998/99 ён выклікаўся ў асноўны склад каманды, але ў ім не дэбютаваў. У 1999 годзе Бальдзарэці быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Варэзэ», дзе правёў два гады. Затым ён гуляў за «Сіену», у складзе якой дэбютаваў у Серыі B. У 2002 годзе Бальдзарэці вярнуўся ў «Тарына», у складзе якога дэбютаваў 14 верасня 2002 года ў гульні чэмпіянату Італіі супраць «Інтэра». Разам з «Тарына» Бальдзарэці вылецеў у Серыю B, але застаўся ў камандзе, дзе паступова станавіўся ключавай асобай[3]. У сезоне 2004/05 «Тарына» зноў выйшаў у Серыю A. Аднак клуб быў абвешчаны банкрутам, і 9 жніўня 2005 года ўсе ігракі каманды сталі свабоднымі агентамі[4]. «Ювентус»Пасля сыходу з «Тарына» Федэрыка падпісаў кантракт з «Ювентусам» для таго, каб не перавозіць цяжарную жонку, Лукрэцыю, з горада[5]. Тыфозі «Тарына» ўспрынялі пераход, як здраду, тым больш Бальдзарэці раней кляўся ў любові да клуба[6]. Заўзятары, у сустрэчах, дзе яго каманда сустракалася з «Тарына», асвіствалі Федэрыка[7]. Бальдзарэці заваяваў месца ў аснове «Ювентуса», які стаў чэмпіёнам краіны ў 2006 годзе. Аднак улетку таго ж года, клуб быў абвінавачаны з-за скандалу Кальчаполі, пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу і адпраўлены ў Серыю B. Федэрыка прыняў рашэнне застацца ў камандзе, і ў матчы другога італьянскага дывізіёна забіў свой першы гол у складзе клуба, паразіўшы браму «Кратонэ». «Фіярэнціна»20 чэрвеня 2007 года Бальдзарэці быў набыты «Фіярэнцінай», якая заплаціла за трансфер абаронцы 3,8 млн еўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. За «Фіярэнціну» ігрок правёў толькі палову сезону, згуляўшы ў 11 матчах. «Палерма»25 студзеня 2008 года Бальдзарэці перайшоў у «Палерма» за 3,8 млн еўра. Кантракт быў падпісаны да 2011 года[8]. У клубе Бальдзарэці ўзяў 42 нумар, у гонар бацькі, які нарадзіўся ў 1942 годзе[9]. Ён дэбютаваў у складзе «разанера» 2 лютага 2008 года ў гульні супраць «Ліворна» (1:0). Федэрыка хутка стаў іграком асновы[10], правёўшы ў першыя два сезоны амаль усе гульні. 18 кастрычніка 2009 года Бальдзарэці забіў першы мяч за клуб, зноў у гульні супраць «Ліворна». 6 снежня 2009 года, у дзень свайго нараджэння, Бальдзарэці згуляў 100 матч у Серыі А. 11 студзеня 2010 года ігрок падоўжыў кантракт з камандай да 2013 года[11]. «Рома»1 жніўня 2012 года Бальдзарэці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2015 года. Сума трансферу склала 4,5 млн еўра[12]. У жніўні 2015 года ў сувязі з траўмай прыняў рашэнне завяршыць кар’еру. Міжнародная кар’ераДэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі пад кіраўніцтвам трэнера Чэзарэ Прандэлі 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia