Сальваторэ Сірыгу
Сальвато́рэ Сі́рыгу (італ.: Salvatore Sirigu; нар. 12 студзеня 1987, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Ніца». Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2010—2021). Клубная кар’ераСальваторэ Сірыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» і «Сініскола», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клуб, «Пуры і Форці». У 2002 годзе Сірыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[3]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Венецыю», і застаўся ў клубе да 2005 года, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 года, пасля матча Кубка Італіі супраць «Трыесціны», у крыві Сірыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэннем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпер мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак не здарылася з-за аналізу яго генетычнай будовы цела[4]. «Палерма»У 2005 годзе Сірыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды і трэцім галкіперам асновы клуба. 8 лістапада 2006 года ён дэбютаваў у складзе «расанера» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клубах. У 2009 годзе Сірыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубінью. Пасля некалькіх няўдалых матчаў бразільца, у склад быў пастаўлены Сірыгу. Ён дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Лацыа» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювентуса» (2:0), ён выступіў беспамылкова[5]. Пасля гэтых матчаў Сірыгу цвёрда стаў галкіперам нумар адзін у камандзе і падоўжыў кантракт з клубам да 2015 года з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. еўра[6]. У чэрвені 2011 года Сірыгу выказаў жаданне застацца ў складзе «Палерма»[7]. «Пары Сен-Жэрмен»28 ліпеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 4 гады[8][9]. У сезоне 2015/16 страціў месца ў асноўным складзе парыжан, і ў жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Севільі»[10]. Аднак правёў за севільцаў толькі тры матчы, і ў студзені 2017 на правах арэнды далучыўся да «Асасуны»[11]. Стаў асноўным брамнікам памплонцаў, аднак па выніках сезона 2016/17 «Асасуна» страціла месца ў Ла Лізе. «Тарына»У чэрвені 2017 года разарваў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» і вярнуўся ў Італію, падпісаўшы пагадненне з «Тарына»[12]. Стаў асноўным брамнікам турынскай каманды. Пакінуў «Тарына» па паганенні бакоў у ліпені 2021 года. Апошнія гадыУ жніўні 2021 года стаў іграком «Джэноа», дзе быў асноўным брамнікам. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22, па выніках якога «Джэноа» апынулася ў Серыі B. У жніўні 2022 года падпісаў кантракт з «Напалі». Быў рэзервовым брамнікам каманды і не выхадзіў на поле. У студзені 2023 года перайшоў у «Фіярэнціну». У сакавіку 2023 года атрымаў траўму і перастаў з’яўляцца ў складзе, а па заканчэнні сезона 2022/23 пакінуў клуб. У верасні 2023 года далучыўся да французскай «Ніцы». Міжнародная кар’ера28 лютага 2010 года Сірыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камеруна[13]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаўцы запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 года супраць зборнай Кот-д’Івуара (0:1). Дасягненні«Пары Сен-Жэрмен»:
Італія: Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia