Фемінітывы (ад лац.: femina — «жанчына»), фемінатывы, або фемінінатывы, або nomina feminina[1] — назоўнікі жаночага роду[2], якія ўтвораны ад аднакаранёвых назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць людзей або жывёл, і якія абазначаюць, адпаведна, жанчын, альбо самак жывёл[3]. Звычайна ва ўжыванні да людзей фемінітывы маюць значэнне прафесіі, сацыяльнай прыналежнасці жанчыны[4][5] або ейнага мужа[5]. Многія фемінітывы адносяцца да «патэнцыйных слоў» — слоў, якія не зарэгістраваны ў слоўніках, але пры ўжыванні носьбіты разумеюць іхняе значэнне[6].
Утварэнне фемінітываў вывучае словаўтварэнне, ужыванне — гендарная лінгвістыка. Сучаснае ўтварэнне неалагізмаў-фемінітываў і ўвод іх ва ўжытак адбываецца ў сувязі з павелічэннем колькасці даступных магчымасцяў для жанчын пасля пачатку іх эмансіпацыі ў XX стагоддзі і звязана з патрабаваннямі большай «бачнасці» жанчын, якія выказваюць фемінісцкія рухі[1].
Прыклады ўтварэння ў розных мовах
Фемінітывы пераважна існуюць у мовах, у якіх ёсць граматычная катэгорыя роду, у прыватнасці, у некаторых індаеўрапейскі і семіцкіх мовах.
У беларускай мове для ўтварэння фемінітываў выкарыстоўваюцца суфіксы -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а і іншыя: «філосаф» — «філосафка», «тэарэтык» — «тэарэтыца», «акадэмік» — «акадэміня»[7].
У англійскай мове няма граматычнай катэгорыі роду, таму фемінітывы там утвараюцца з дапамогай суфіксаў -ess і -ette: stewardess (сцюардэса), actress (актрыса) і г. д.[8][9] Акрамя таго, для састаўных найменняў асоб мужчынскага полу з другой паловай man (з англ. — «мужчына; чалавек») парныя абазначэнні для асоб жаночага полу ўтвараюцца пры дапамозе замены man на woman (з англ. — «жанчына»)[10], напрыклад, businessman («бізнесмен») — businesswoman («бізнесвумен»).
У нямецкай мове фемінітывы ад многіх прафесій ўтвараюцца пры дапамозе дадання суфікса -in, напрыклад, Student (з ням. — «студэнт») — Studentin («студэнтка»). У некаторых выпадках пры гэтым галосная ў корані падвяргаецца ўмлаўту, напрыклад, Koch («кухар») — Köchin («кухарка»), у іншых выпадках фемінітывы ўтвараюцца ірэгулярна[11][12].
У польскай мове ёсць тэндэнцыя называць жанчын канструкцыяй тыпу pani profesor («пані прафесар»)[13]. Іншыя сродкі ўтварэння фемінітываў — суфіксы -ini/-yni, -ica/-yca,-ina/-yna,-anka, -icha/-ycha,-na,-essa і інш.; шырока выкарыстоўваецца суфікс -ka[1].
Ва ўкраінскай мове для ўтварэння фемінітываў выкарыстоўваюцца наступныя суфіксы:
- -к- — найбольш прадуктыўны, спалучаецца з рознымі тыпамі асноў (укр.: фігурист → фігуристка);
- -иц-(я) - галоўным чынам з асновамі на -ник, - ень (укр.: порадник → порадниця; учень → учениця);
- -ин-(я) — з асновамі на -ець (укр.: плавець → плавчиня);
- -ес- — найменш прадуктыўны (укр.: поет → поетеса)[14].
Акрамя таго, украінскія фемінітывы могуць утварацца змяненнем канчатка (укр.: неньо → неня, кум → кума), у тым ліку ў субстантываваных прыметнікаў (укр.: радіоведучий → радіоведуча).
У французскай мове фемінітывы таксама ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў[13][15].
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ а б в Лешкова О. О. Новые явления в категории феминативов (на материале современного польского языка) // Язык. Сознание. Коммуникация : сборник / Красных В.В., Изотов А. И.. — 2017. — Вып. 55. — С. 169—178. — ISBN 978-5-317-05488-5.
- ↑ Баданина И. В. Функционирование феминативов в языке интернета // Русский язык в интернете: личность, общество, коммуникация, культура: сборник статей I Международной научно-практической конференции. Москва, РУДН, под общ. ред. А. В. Должиковой, В. В.. — 2017. — С. 89—94.
- ↑ Скромблевич Валерия Болеславовна. Русские, белорусские и итальянские феминитивы в контексте проблемы омонимии // Русский язык: система и функционирование. К 80-летию филологического факультета БГУ : материалы VІІІ Междунар. науч. конф. / И. С. Ровдо (отв. ред.). — Минск: BGU, 2019. — 252 с. — ISBN 978-985-566-817-7.
- ↑ Марыся Пророкова. Психология свободы: Насколько «авторка» и другие феминитивы вписываются в правила русского языка? (руск.). Furfur (26 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2017. Праверана 11 лістапада 2017.
- ↑ а б Существительные с модификационными значениями. Существительные со значением женскости. § 380—§ 393 // Русская грамматика / Н. Ю. Шведова (гл. ред.). — М.: Наука, 1980. — Т. 1: Фонетика. Фонология. Ударение. Интонация. Словообразование. Морфология. — С. 197—201. — 789 с.
- ↑ Влада Петрова. «Язык развивается так же, как и общество». Лингвисты — о том, откуда взялись феминитивы и зачем они нужны (руск.). «Бумага» (6 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
- ↑ Ці магчымая фэміністычная рэвалюцыя ў мове? (бел.). Generation.bY. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ -ess (suffix) (нявызн.). Macmillan Dictionary. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 15 мая 2022.
- ↑ -ette (suffix) (нявызн.). Macmillan Dictionary. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2022. Праверана 15 мая 2022.
- ↑ Bas Aarts, April McMahon. The Handbook of English Linguistics. — Oxford: Blackwell Pub., 2006. — С. 737. — ISBN 978-1-4051-1382-3.
- ↑ Michael Lohde. Wortbildung des modernen Deutschen: ein Lehr- und Übungsbuch. — М.: Gunter Narr Verlag, 2006. — С. 124–126. — ISBN 9783823362111.
- ↑ Гусейнов, Гасан. Женский род, единственное число (нявызн.). Lenta.Ru (8 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020. Праверана 10 красавіка 2021.
- ↑ а б Дарья Гаврилова. Как «авторки» и «экспертки» меняют языки и реальность (нявызн.). Wonderzine (10 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2017. Праверана 11 лістапада 2017.
- ↑ Український правопис. — 2019. — С. 27. — 282 с.
- ↑ Французская академия согласилась на феминитивы (руск.). RFI (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2019. Праверана 10 сакавіка 2019.