Эмансіпацыя

Эмансіпацыя (лац.: emancipatio — вызваленне) — тэрмін, які абазначае працэс або дзеянне, якое вядзе да вызвалення асобы або групы асоб ад залежнасці, падпарадкавання, апекі, прыгнёту, а таксама ўраўнованне ў правах, або адмену абмежаванняў[1].

У гістарычным і юрыдычным кантэксце эмансіпацыя часта азначала вызваленне сына з-пад бацькоўскай улады.

У шырэйшым значэнні тэрмін абазначае ліквідацыю сацыяльнай, палітычнай або юрыдычнай няроўнасці. Важным прыкладам з'яўляецца эмансіпацыя жанчын — працэс атрымання імі роўных правоў з мужчынамі[1].

Іншыя прыклады: эмансіпацыя рабоў (адмена рабства ў ЗША), эмансіпацыя прыгонных (адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі), эмансіпацыя яўрэяў (адмена мяжы аселасці), эмансіпацыі этнічных меншасцей Беларусі.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 117. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya