Фемінізацыя беларускай мовы![]() Фемінізацыя мовы (фемінізацыя Nomina agentis) і пэўных іншых катэгорый у сучаснай беларускай мове — гэта сукупнасць моўных захадаў, скіраваных на ўстанаўленне роўнасці паміж паламі шляхам стварэння альбо распаўсюджання жаночых форм назоўнікаў, якія ахопліваюць прафесіі, грады і заняткі. Лексічныя прыклады
ГісторыяПытанне ўтварэння фемінінатываў закранае і разглядае манаграфія мовазнаўцы Мікалая Паўленкі[1]. Найбольш актыўны перыяд фармавання фемінінатываў у беларускай мове ці ў старабеларускай — гэта XVI—XVII стагоддзі. Старабеларуская мова не развівалася ізалявана, але ў повязі з суседнімі мовамі, таму істотны пласт фемінінатываў у мове нашых продкаў і расіян, а таксама ўкраінцаў, напрыклад, падобны: «княгиня», «княжна», «пасербица», «царица» і г. д. Пры гэтым у беларускай мове назіраецца шэраг асаблівасцяў: так, напрыклад, на ўласнабеларускай і польскай моўнай глебе сфармаваліся такія словы як «воеводиная», «братанка», «господарина», «корчмитка», «шинкарка», «папежничка», «выволанка», «старостянка» ды іншыя. Актуальнасць фемінізацыі мовыБеларускі класічны правапісУ мовазнаўчых колах можна вылучыць дзве плыні адносна гэтага пытання. Першая — тарашкевіца, асабліва ейная сучасная версія «Беларускі класічны правапіс», апрацаваная журналістамі і мовазнаўцамі «Нашай Ніва», ARCHE і іншымі, якія прытрымліваюцца правіл і норм дарэформеннай граматыкі. Гэтая плынь фемінізуе назвы пасад і прафесій. Так, прадстаўнік гэтай плыні — Ян Станкевіч — спыняўся ў сваіх працах на пытанні фемінізацыі назоўнікаў, што абазначаюць пасаду, прафесію ці тып заняткаў. Ён звяртаў увагу на натуральнасць суфіксаў ыц-а, іц-а ў беларускай мове: «караліца», «цэсарыца», «царыца», «нямчыца», «жыдзіца», «пранцузіца»[2]. Афіцыйны беларускі правапісДругая плынь — афіцыйны беларускі правапіс, які не адмаўляе фемінінатывы, але адносіць іх да размоўнага стылю. Так, напрыклад, у «Стылістыцы беларускай мовы» Міхаіла Цікоцкага адзначаецца, што:
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia