Элеанора Марыя Аўстрыйская
Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (ням.: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 мая 1651, Рэгенсбург, цяпер Германія — 17 снежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля княгіня латарынская. Біяграфія![]() Была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда III Габсбурга і Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага года была каранаваная ў Кафедральным касцёле Святога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасля смерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю. Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінер-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым палюбоўнікам князем Латарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намеснікам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасля смерці мужа ў 1690 прыклала ўсе намаганні для забеспячэння незалежнасці Латарынгіі і замацавання яе за сваімі нашчадкамі, што было зацверджана дагаворам у Рысвіку ў 1697. Тым не менш, пагадненне прадугледжвала вольны праход французскіх войскаў праз тэрыторыю княства. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касцёле капуцынаў. Дзеці
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia