Флор Данатавіч Манцэвіч
Флор Данатавіч Манцэвіч, у некаторых крыніцах Фларыян (30 жніўня 1890, вёска Іказнь, Браслаўскі раён Віцебскай вобласці— 30 ліпеня 1941, Полацк) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч. ![]() БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік паўстання 1863 года. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні. Збіраў беларускі песенны і музычны фальклор, займаўся музыкай, дасылаў карэспандэнцыі ў газету «Наша Ніва» (псеўданім Якім Пярэчка). У іх абараняў годнасць селяніна, выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту. У Першую сусветную вайну санітар пры шпіталях. Ад 1917 года ўдзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме, з 1923 года настаўнік у польскай пачатковай школе на Браслаўшчыне і Міёршчыне. Выступаў за адкрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі. Член Таварыства беларускай школы. Першы настаўнік народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.[1][2] З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР удзельнічаў у стварэнні новай сістэмы народнай адукацыі. У Друі ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ, працаваў настаўнікам у вёсцы Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна. Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (28.—30.10.1939, Беласток), член яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў БССР на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. Дакладчык на сходзе па пытанні «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР». У пачатку нацысцкай (нямецкай) акупацыі Беларусі па даносе арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў расстраляны. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомыя, ёсць не пацверджаныя звесткі, што загінуў у Полацку. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia