Барыс Флоравіч Манцэвіч
Барыс Флоравіч Манцэвіч (1933, Мёршчына — 18 жніўня 2022) — беларускі журналіст, пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Флор Данатавіч Манцэвіч (1890—1941) браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў 1939 годзе, выступаў з дакладам па адным з асноўных пытанняў парадку дня, а затым ездзіў з заходнебеларускай дэлегацыяй у Маскву[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 годзе бацька быў расстраляны захопнікамі ў Полацку. Маці Аляксандра Міхайлаўна засталася адна з пяццю дзецьмі. Яна актыўна ўключылася ў барацьбу з ворагам у радах падпольшчыкаў і партызан, стварыла адзіны ў Беларусі падпольны партызанскі атрад «Масква», а ў пасляваенны час арганізоўвала першы на Мёршчыне дзіцячы дом — Александроўскі[2]. Скончыў у 1952 годзе Мёрскую СШ[2], пасля ў 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, а ў 1965 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях Перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»)[3]. Псеўданім: Якім Пярэчка (так падпісваўся бацька)[4]. Член Беларускага Саюза журналістаў з 1958 года[3]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[3]. Пахаваны ў Іжы. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia