Форт (мова праграмавання)
Форт (англ.: Forth) — імператыўная мова праграмавання, а таксама праграмнае асяроддзе, створаныя Чарлзам Мурам у канцы 1960-х гг. Магчымасці мовы ўключаюць структурнае праграмаванне, рэфлексію (здольнасць мадыфікаваць праграмныя структуры ў час выканання праграмы), конкатэнатыўнае праграмаванне (стварэнне функцый праз супастаўленне) і пашыральнасць (праграміст можа ствараць новыя каманды). Форт — працэдурная мова праграмавання без сістэмы тыпаў. Каманды мовы могуць выконвацца як інтэрактыўна, так і кампілявацца для пазнейшага выканання. Ужываецца ва ўбудаваных сістэмах і ў касмічнай тэхніцы.[1] Таксама, гульня Starflight ад Electronic Arts, якая выйшла ў 1986 годзе, была напісана на адмысловай рэалізацыі Форт.[2] Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 298: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). |
Portal di Ensiklopedia Dunia