Ада (мова праграмавання)
Ада — структурная, статычна тыпізаваная, імператыўная камп'ютарная мова праграмавання высокага ўзроўню. Мае ўбудаваную падтрымку кантрактнага праектавання, надзвычай строгую тыпізацыю, сродкі яўнага паралелізму, такія як задачы, сінхронны абмен паведамленнямі, абароненыя аб'екты і недэтэрмінізм. Ада мае на мэце павышэнне бяспекі коду і суправаджальнасці праз пошук памылак пры дапамозе кампілятара. Ада — міжнародны стандарт, бягучая версія (вядомая як Ada 2012[3]) вызначана як ISO/IEC 8652:2012.[4] Ада першапачаткова распрацавана ў CII Honeywell Bull па кантракце з міністэрствам абароны (Department of Defense) ЗША цягам 1977—1983 гг., каб замяніць сотні моў праграмавання, якія тады выкарыстоўваліся ў МА. Мова названа ў гонар Ады Лаўлейс, якая лічыцца першым у гісторыі праграмістам.[5] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia