Haskell
Haskell (Ха́скел) — функцыянальная мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй, вывадам тыпаў і нястрогімі вылічэннямі. Была распрацаваная для навучання, даследаванняў і прамысловага прымянення; упершыню прапанавала шэраг функцый моў праграмавання, такіх як класы тыпаў і манадычны ўвод-вывад. Асноўнай рэалізацыяй Haskell з’яўляецца кампілятар Glasgow Haskell (GHC). Мова названая ў гонар навукоўца Хаскеля Кары . Семантыка Haskell гістарычна заснавана на семантыцы мовы праграмавання Miranda, якая канцэнтравала намаганні першапачатковай рабочай групы Haskell. Апошняя афіцыйная спецыфікацыя мовы была створана ў ліпені 2010 года, далейшае развіццё Haskell працягваецца праз моўныя пашырэнні кампілятара GHC. Haskell выкарыстоўваецца ў навуковых колах і прамысловасці. Наступныя кампаніі вядомыя, як карыстальнікі Haskell: Facebook, GitHub, Tesla Inc., Barclays, BNP, S&P Global, Zalando.[1] Па стане на май 2021 года Haskell была 28-й па папулярнасці мовай праграмавання па выніках пошуку навучальных дапаможнікаў у Google.[2] У студзені 2018 года мова Haskell мела менш за 1 % актыўных карыстальнікаў GitHub.[3] ПрыкладПрыклад напісання праграмы Hello world: module Main (main) where -- не абавязковы радок
main :: IO () -- не абавязковы радок
main = putStrLn "Hello, World!"
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia